Антаніна Дзерван з КСУП "Гервяты" атрымала ордэн Пашаны з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
Самай знакавай падзеяй на святкаванні "Дажынак" у Мастах стаў удзел у іх Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Лідар нашай краіны ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым аграрыям Прынёмання. Аграном па насенняводстве КСУП "Гервяты" Антаніна Дзерван атрымала ордэн Пашаны.
- Эмоцыі проста перапаўняюць - і хваляванне таксама, - падзялілася гераіня. - Для мяне гонар - прадстаўляць нашу гаспадарку і раён на свяце, дзе ўдзельнічаў Прэзідэнт. Удзячна Аляксандру Рыгоравічу і за ўзнагароду, і за тое, што мы жывем пад мірным небам, маем хлеб на стале і да хлеба, і спакойна можам жыць, працаваць і гадаваць дзяцей і ўнукаў.
Віншуем Антаніну Францаўну з заслужанай узнагародай!









