АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА: «ПАВАГА ДА ГЕРБА, СЦЯГА І ГІМНА ЯДНАЕ НАС І ЎЗМАЦНЯЕ ПАТРЫЯТЫЧНЫ НАСТРОЙ У АДНОСІНАХ ДА ВАЖКІХ ДАСЯГНЕННЯЎ КРАІНЫ І СУАЙЧЫННІКАЎ»
Другая нядзеля мая — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з гэтым святам беларусаў.
Дарагія суайчыннікi!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад’емнай часткай паўсядзённасці.
Павага да герба, сцяга і гімна яднае нас і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню.
Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна.
Жадаю здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог.
Аляксандр Лукашэнка,
10 мая 2026 года
Информация с сайта president.gov.by
Фото БЕЛТА
© 1prof.by Полное копирование материалов возможно только с письменного разрешения редакции https://1prof.by/news/v-strane/alyaksandr-lukashenka-pavaga-da-gerba-sczyaga-i-gimna-yadnae-nas-i-%d1%9ezmacznyae-patryyatychny-nastroj-u-adnosinah-da-vazhkih-dasyagnennya%d1%9e-krainy-i-suajchynnika%d1%9e/








