Главная » Новости » Лента новостей

Ахова працы. Якая тэмпература на мехдвары, ферме?

52

Работа аб’ектаў аграпрамысловага комплексу ва ўмовах зніжаных тэмператур знаходзіцца ў полі зроку галіновага прафсаюза і ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама.

Зіма прыйшла, але жыццё не спыняецца, праца кіпіць і на фермах, і на мехдварах. Наколькі камфортна адчуваюць сябе жывёлаводы, якія кормяць цялят? Што наймальнікі робяць, каб не змерзлі занятыя на рамонце тэхнікі механізатары і слесары?

Старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак разам з галоўным спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандрам Камаровым правялі маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму і стварэння бяспечных і спрыяльных умоў працы на аб’ектах ААТ “Дварэц-Агра” і ААТ “Граніт-Агра”. Пабылі на фермах і ў мехмайстэрнях, праверылі стан санітарна-бытавых памяшканняў, забяспечанасць работнікаў зімовым спецадзеннем.

Адзначылі, што заўвагі нязначныя, работы арганізаваны на належным узроўні.

Ірына КАМАРОВА

Фота прадастаўлены маніторынгавай групай

 

Читайте также: