Главная » Новости » Лента новостей

Водители Кореличской сельхозтехники рассказывают об особенностях профессии

111

Дзень аўтамабіліста з нецярпеннем чакаюць тыя, хто сядзіць за рулём машыны, тыя, хто ў час паездкі ўглядаецца ў далеч дарогі. А яшчэ яны штохвілінна рызыкуюць сваім жыццём, бо дарога непрадказальная. Праца любога кіроўцы складаная, машына з’яўляецца аб’ектам небяспекі. Таму,  як ставіцца кіроўца да сваёй працы, да руху на тэхніцы, залежаць жыцці іншых людзей.  Гэта прафесія  ва ўсе часы займала годнае месца ў рэйтынгу  адных з  запатрабаваных. Напярэдадні  свята   пабывалі  на прадпрыемстве ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка», што аказвае паслугі аўтамабільнага транспарту і механізаванага атрада, каб пагутарыць з людзьмі, якія прысвяцілі дзясяткі гадоў працы ў транспартнай галіне.

Дырэктар ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка» Аляксандр Барыла расказаў пра паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі:

– Аб’ём вытворчасці прадукцыі, работ і паслуг за 9 месяцаў 2023 года склаў 2555 тыс. руб., у тым ліку: па рамонтна-мантажным участку – 669,9 тыс. руб., па аўтатранспарце – 1530,3 тыс. руб., па мехатрадзе  –  317,9 тыс.  руб.; валавы даход па гандлёвай дзейнасці – 36,7 тыс. руб. Выручка за 9 месяцаў бягучага года – 4257 тыс.  руб., чысты прыбытак – 142 тыс. руб. Аб’ём грузаабароту роўны 3374,6 тыс. тона-кіламетраў.

На палі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Карэліцкага раёна вывезена 102,5 тыс. тон арганічных угнаенняў, унесена ў глебу 56  тысяч тон. Правапнавана 0,6 тыс. гектараў кіслых глебаў, унесена 4 тыс. тон вапнавых матэрыялаў.

Аляксандр Мікалаевіч расказаў, што галоўнымі прыярытэтамі ў рабоце арганізацыі была і застаецца   высокая якасць аказваемых паслуг:

– Мы ўсе разумеем, што ад нашай суладнай і добрасумленнай працы, адданасці прафесіі і пачуцця адказнасці за даручаную справу ў значнай ступені залежыць  функцыянаванне складанага народнагаспадарчага механізму. Робім усё, што ад нас залежыць,  для росквіту раёна, а таксама дабрабыту  самой арганізацыі, – адзначае кіраўнік.

У працоўнай кніжцы члена прафсаюза работнікаў АПК, вадзіцеля Валянціна Маславіча значыцца толькі адзін запіс — Карэліцкая сельгастэхніка,  дзе ён працуе ўжо 45 гадоў.  Тэхніка і машыны заўсёды былі яго  марай.  Родам Валянцін Уладзіміравіч з в. Навасёлкі,  пасля заканчэння школы пайшоў вучыцца ў Навагрудскае вучылішча, дзе атрымаў пасведчанне вадзіцеля.  Пачынаў   слесарам  па рамонце сельгасмашын і абсталявання  і  перавозіў людзей, працаваў на вялікагрузах, а з 2015 года – вадзіцель  малакавоза.  На пытанне,  чаму вырашыў  выбраць такую прафесію,  адказаў, што ў іх сям’і  ўсе мужчыны — вадзіцелі. Бацька ўсё жыццё быў вадзіцелем сельгастэхнікі, два браты і сын Сяргей сваё жыццё звязалі з дарогай і дачка Вераніка таксама мае вадзіцельскае пасведчанне. Жонка Ірына  ўвесь час працавала дыспетчарам сельгастэхнікі, і яна так ці інакш мае дачыненне да гэтай прафесіі. Вось такая склалася сямейная  дынастыя. Добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў і замацаванай за ім тэхнікі дазваляюць Валянціну Уладзіміравічу дасягаць добрых  вынікаў.

– Забіраю  “белае золата” з МТФ раёна. У адну секцыю цыстэрны месціцца каля 2200 тон сыравіны. А іх дзве, выходзіць 4400 тон. У дзень да дзесяці тон малака даводзіцца перавозіць. З кожнай машыны малако правяраецца на наяўнасць антыбіётыкаў, вызначаецца яго шчыльнасць, кіслотнасць, тлустасць. Кантроль сур’ёзны. Сартуюць па гатунках, і толькі потым яно ідзе на перапрацоўку, – расказаў Валянцін Уладзіміравіч.

Час даказаў: мужчына дасягнуў усяго, да чаго імкнуўся.  За перыяд работы ў арганізацыі не было ніводнай скаргі. Добра ведае характар даверанай тэхнікі, па шуму рухавіка вызначае няспраўнасці і беражліва ставіцца да свайго “карміцеля”. Калегі характарызуюць Валянціна Уладзіміравіча як надзейнага таварыша, спецыяліста сваёй справы, здольнага ў любы момант у неспадзяванай сітуацыі прыйсці на дапамогу.

Сам жа Валянцін Уладзіміравіч лічыць, што каб быць шчаслівым, зусім не абавязкова быць багатым, галоўнае — рэалізаваць сябе, знайсці любімую работу, жыць у міры і гармоніі з акружаючымі людзьмі.

— Прафесія аўтамабіліста — асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але перш за ўсё гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыйнай самааддачы, — адзначыў важнасць справы Аляксандр Качан, які з 1983 года працуе на прадпрыемстве. Вадзіцель МАЗа Аляксандр Аляксандравіч, як і яго таварышы, таксама мясцовы: нарадзіўся і вырас у вёсцы Застадолле.  Пачынаў працаваць на атамабілі  ГАЗ, потым перасеў на МАЗ. За дзень праязджае ад 200 да 400 кіламетраў.

— Мой груз — цукровыя буракі. Назад з Гарадзейскага цукровага камбіната вязу на Карэліччыну дэфекат, які потым уносіцца на палі. Калі пачынаецца жніво, адводжу зерне ад камбайнаў або выконваю пастаўкі ў  Наваельню. Пытаеце, ці не сумна аднаму за рулём? Ды не, я прывык быць у дарозе. Часта слухаю навіны або проста музыку.

Аляксандр Аляксандравіч  любіць сваю працу,  за некалькі дзесяцігоддзяў душой прыкіпеў да баранкі. На пытанне аб важнейшым прынцыпе сваёй работы  адказвае,  што галоўнае – дысцыпліна і адказнасць.

Кацярына КУКАНАВА

По материалам газеты "Полымя"

Читайте также: