Главная » Новости » Лента новостей

Віктар Тубілевіч: “Людзі працы — у пашане”

250

изображение_viber_2023-08-25_20-52-53-733.jpg
Члэн прафсаюза работнікаў АПК Віктар Тубілевіч, камбайнер КСУП “Больцішкі” Воранаўскага раёна:

— Думаю, што сёлетнія “Дажынкі” для кожнага працаўніка нашай гаспадаркі ў радасць, таму што разам мы сабралі вялізны ўраджай. Вельмі прыемна, што ў агульным караваі ёсць мой уклад. Чатыры гады быў памочнікам камбайнера, два, як кажуць, у самастойным плаванні. Не схаваю, складана, асабліва з рамонтамі, але мне дапамагаюць вопытныя калегі. Стараюся, каб не было менш тысячы тон. І ў гэтым годзе стаў тысячнікам. Сельская гаспадарка мне па душы, тут думаю і застацца. Вось такія святы лішні раз пераконваюць мяне, што людзі працы — у пашане.

По материалам газеты "Воранаўская газета"

Читайте также: