Главная » Новости » Лента новостей

Сельская гаспадарка. Патрэбна павышаная пільнасць

180

Гаспадаркі раёна прадаўжаюць нарыхтоўку траваў першага ўкосу і закладку сянажных траншэй. Працэс кантралююць спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспараркі і харчавання райвыканкама разам з прафсаюзам АПК.

– Увагу надаём ахове працы, выпуску на лінію тэхнічна спраўных транспартных стродкаў: правяраем наяўзнасць адзнакі механіка ў пуцёўцы, праходжанне медасведчання, наяўнасць і актуальнасць медыцынскай аптэчкі і пярвічных сродкаў пажаратушэння. Таксама пад кантролем умовы працы і харчавання, выдача спецадзення. Праверылі ўборку кармоў і закладку сянажнай масы на МТК “Еленка” (ААТ “Граніт-Агра”) і “Раготна” (ААТ “Дварэц-Агра”), сур’ёзных парушэнняў не было выяўлена, адзначыў Аляксандр Камароў.

– Корманарыхтоўка – адзін з траўманебяспечных відаў сельгасработ, на іх адначасова працуе шмат тэхнікі і людзей. Таму работнікам важна своечасова праходзіць навучанне і праверку ведаў, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў.

Наталля АВЯРЧУК

Читайте также: