Хвала і пашана працаўнікам сяла!
У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

З гэтай нагоды ў святочнай зале сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, калектывы сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, запрошаныя госці – дырэктар РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык, начальнік сыравіннага аддзела ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Таццяна Уласюк, дырэктар Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Андрэй Жыдко. Па добрай дзятлаўскай традыцыі іх павіталі духмянымі караваямі.



Павіншаваў працаўнікоў сяла са святам старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:
– Паважаныя працаўнікі, ветэраны аграпрамысловага комплексу і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці! Дзякуючы вашым намаганням, адказнаму падыходу да работы і ўменню дабівацца пастаўленых мэт у складаных умовах, сельскагаспадарчая галіна Дзятлаўшчыны дэманструе ўстойлівую дынаміку развіцця. За апошняе дзесяцігоддзе медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны 12 працаўнікоў сельскай гаспадаркі і прамысловасці раёна.
За 10 месяцаў 2025 года валавая вытворчасць малака павялічылася на 21,6 %, надой малака ад каровы – на 1186 кг. Працаўнікамі сяла ў бягучым годзе праведзена значная работа па вырошчванні і зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур, нарыхтоўцы кармоў, вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі. Чаканы валавы збор збожжавых культур з кукурузай і рапсам сёлета складзе больш за 100 тысяч тон, у тым ліку 68 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур, 22 тысячы тон кукурузы, 11 тысяч тон рапсу. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур павялічылася на 7,2 ц/га і склала 41,3 ц/га. Завяршаецца ўборка цукровых буракоў, чаканы фактычны збор больш за 43 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці каля 500 цэнтнераў з гектара. Валавы збор бульбы склаў 2881 тону пры сярэдняй ураджайнасці 240 цэнтнераў з гектара.
Сёлета дасягнуты добрыя вынікі ў вырошчванні лёну і нарыхтоўцы льновалакна: нарыхтавана 2815 тон ільновалакна (202,1 % да 2024 года), сярэдняя ўраджайнасць склала 18,7 цэнтнера з гектара, сярэдні нумар ільнотрасты – 1,21.
Арганізавана планамерная работа ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. За 10 месяцаў 2025 года надоена 68,8 тысячы тон малака (109,4 % да аналагічнага перыяду 2024 года), прыбаўка малака на адну карову – 530 кілаграмаў. Прадаўжаюцца работы па рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў у ААТ “Дварэц-Агра”, СГФ “АграМілк”, КСУП “Хвінявічы”.
Кожны год машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых арганізацый абнаўляецца новай высокапрадукцыйнай тэхнікай. У 2025 годзе набылі чатыры збожжаўборачныя камбайны вытворчасці ААТ “Гомсельмаш”, кормаўборачны камбайн, шэсць трактароў.
У адзіным комплексе з працаўнікамі сяла працуе перапрацоўчая прамысловасць раёна. Тэмп росту па аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за студзень-верасень 2025 года складае 111,5 % да адпаведнага перыяду мінулага года. Высокімі тэмпамі сёлета нарошчвалі аб’ёмы вытворчасці прадукцыі Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” (128,1 %), ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” (117,6 %). За студзень-верасень 2025 года прадпрыемствы-перапрацоўшчыкі экспартавалі за межы рэспублікі прадукцыі на суму 24,6 мільёна долараў ЗША.
Асобныя словы падзякі і найлепшыя пажаданні адрасую ветэранам працы. Ваша адданасць справе, вопыт і мудрасць заклалі трывалы падмурак для развіцця сельскай гаспадаркі нашага раёна і служаць маральным арыенцірам для маладога пакалення.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых вытворчых перамог.
Андрэй Уладзіміравіч уручыў работнікам сельскай гаспадаркі раённыя ўзнагароды. Дыпломам і нагрудным знакам “За заслугі” Дзятлаўскага райвыканкама адзначаны дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі, трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Анатоль Лаўнік, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Чарняўскі.

Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны слесар КСУП “Хвінявічы” Анатоль Грынцэвіч, начальнік аддзела кантролю ветэрынарна-санітарнай якасці Дзятлаўскай міжраённай ветэрынарнай лабараторыі Дзмітрый Мазур, трактарыст-машыніст ТАА “РоданАграПол” Мікалай Мілейка, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Граніт-Агра” Анатоль Нагорны, аператар машыннага даення КСУП “Жукоўшчына” Галіна Несцер, галоўны інжынер КСУП “Войневічы” Сяргей Пятліцкі, ветэрынарны доктар Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Таццяна Пяшко, вадзіцель аўтамабіля КСУП “Войневічы” Іван Саўко, начальнік сельскагаспадарчага ўчастка ААТ “Дварэц-Агра” Сяргей Сямашка, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Аляксей Альшэўскі, дырэктар ААТ “Дварэцкі льнозавод” Аляксей Зелянуха, юрысконсульт ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Дзіна Уласевіч, аператар пастэрызацыі Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Ірына Шумская, дырэктар ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Ігар Язэпаў.
27 работнікаў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў адзначаны падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама.
Старшыня райвыканкама падзякаваў за выніковую работу, супрацоўніцтва і прафесіяналізм Аляксандру Грынкевічу, які на працягу пяці гадоў паспяхова ўзначальваў СГФ “АграМілк”, уручыў яму памятны падарунак і кветкі.
Да віншаванняў работнікам сельскай гаспадаркі далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і адзначыў узнагародамі лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў ён уручыў начальніку ўчастка МТФ “Раготна” ААТ “Дварэц-Агра” Ірыне Варнаковай, трактарысту-машыністу КСУП “Хвінявічы” Анатолю Маруку, яшчэ дзесяці работнікам сельскай гаспадаркі – падзячныя лісты старшыні раённага Савета дэпутатаў.


Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка агучыў вынікі спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, вытворчых участкаў, механізатараў у выкананні ўсяго комплексу сельскагаспадарчых работ.
На нарыхтоўцы травяных кармоў лепшым прызнана ААТ “Дварэц-Агра” (дырэктар Дзмітрый Дожын, намеснік дырэктара Дзяніс Тамкевіч), другім стаў СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань, галоўны інжынер Васіль Каральчук), трэцяе месца ў ТАА “РоданАграПол” (дырэктар Васіль Ашурак, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Алег Станіславовіч, галоўны аграном Андрэй Папроцкі); на нарыхтоўцы лёну сярод сельгаспрадпрыемстваў першае месца ў ААТ “Дварэц-Агра”, другое – у КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Віктар Ерамейчык), трэцяе – у СГФ “АграМілк”.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў, якія працавалі на кормаўборачных трактарах і камбайнах, на касьбе траў, нарыхтоўцы лёну, прасаванні саломы і ворыве.
Па выніках раённых спаборніцтваў у жывёлагадоўлі лепшым у раёне прызнаны калектыў ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Уладзімір Лашко, галоўны заатэхнік Анастасія Хоміч, галоўны ветэрынарны доктар Алена Крамянеўская), на другім месцы – КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік).



Кветкамі і падарункамі ад прафсаюзных арганізацый раёна былі адзначаны ветэраны працы, якія стаялі каля вытокаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Дзятлаўшчыны, некаторыя з іх у страі і сёння.



Павіншаваў усіх работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна з надыходзячым прафесійным святам і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды, адзначыў пераможцаў абласнога спаборніцтва старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.












У гэты дзень работнікі сяла прымалі віншаванні, словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва і падарункі ад гасцей урачыстасці: намесніка старшыні райвыканкама – старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вадзіма Бяляткі, ААТ “Слонімскі мясакамбінат”, ТАА “Ізакам”.






Святочны настрой гасцям мерапрыемства дарылі артысты Дзятлаўшчыны, а таксама саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча Андрэй Коласаў, ВІА “Малінкі” з салісткай Ірынай Іршонак.

У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці працавала выстава-дэгустацыя ад перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.






Наталля АВЯРЧУК
Па матэрыялах газеты "Перамога"








