Главная » Новости » Лента новостей

Свята “Залатой восені”

627

Здаецца, толькі ўчора яны з заміраннем сэрца імчалі на спатканне, прымяралі заручальныя пярсцёнкі, вялі ў першы клас сына ці дачушку, дабіваліся важкіх працоўных перамог, атрымлівалі ўзнагароды, радаваліся першаму слоўцу ўнука… А вось на табе: не паспелі азірнуцца, а Дзень пажылых людзей – ужо і іх свята. Толькі ці ж нагода гэта, каб, улёгшыся на канапу перад тэлевізарам, аплакваць сваю беззваротна мінуўшую маладосць?

«Не!» – дружна адказваюць маладыя, крэатыўныя, энергічныя, таленавітыя пенсіянеры Астравеччыны. І Дзень пажылых людзей, які адзначаўся ва ўсім свеце ў пару залатой восені, 1 кастрычніка, стаў яшчэ адной нагодай гэта прадэманстраваць.

Шмат цёплых слоў пачулі ў свой адрас ветраны працы, ардэнаносцы загадчык вытворчага участка Станіслаў Станіслававіч Івашка, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Аляксандравіч Валуеіч, начальнік МБА Мар’ян Станіслававіч Ган. Старшыня Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула уручыў ім падзячныя пісьмы і падарункі.

 

По материалу Островецкого РК

Читайте также: