Главная » Новости » Лента новостей

Старацелі, што здабываюць “белае золата”

776

 

Гэта ва Узбекістане белым золатам называюць бавоўну, а ў Беларусі – малако. Адзначыць работу старацеляў, дакладней, тых, хто шчыруе на малочнатаварных комплексах, адправіліся мы разам са старшынёй райкама прафсаюза АПК Віталем Івашкам, намеснікам дырэктара камбіната хлебапрадуктаў Васілём Ціхановічам і артыстамі з РЦК і Жодзішкаўскага ДК. Традыцыйна – з песнямі і падарункамі.  

“Цяпер у нас праходзіць акцыя “Майстар жывёлагадоўлі”, мы яе прысвячае святкаванню 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя са дня ўтварэння Гродзенскай вобласці, - удакладніў Віталь Івашка. – Адзначым не толькі работу аператараў машыннага даення, але і жывёлаводаў, ветурача, слесара, які абслугоўвае даільнае абсталяванне. На МТК “Пастарыні”, акрамя лепшых цяперашніх работнікаў, мы ўручым падарунак Ірэне Гіль, даярцы, якая даўно на песні. У 1973 годзе гэта працавітая жанчына была адзначана Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга”.

Найперш мы накіраваліся на МТК “Буякі”, дзе на фоне прыгожых пейзажаў (не горшых за швейцарскія) вырошчваецца буйная рагатая жывёла. Цяпер тут утрымліваецца паўтары тысячы галоў, у тым ліку 600 – дойны статак. Працуе 36 чалавек. Калектыў узначальвае Ірына Каспяровіч. Кветкі і падарункі атрымалі заатэхнік Галіна Шчасная, жывёлавод Зінаіда Мошнікава, Анжэла Сімончык і Валянціна Хадзько, а таксама аператар машыннага даення Вайлянціна Вайнілка і Ганне Сідарэнка.

Далей наш шлях ляжаў на МТК “Пастарыні”, дзе працуюць 34 чалавекі. Пагалоў БРЖ тут дасягае 1527. Дойны статак – 600 галоў. Тут падарункамі адзначылі ветурача Наталлю Петрашкевіч, слесара Уладзіслава Чырыцу, жывёлаводаў Аляксандра Вароніна, Алену Кацяш, Аляксандра Мацюшонка, а таксама Пятра Дзмітрыева з фермы Сыраваткі”. 85-гадовая Ірэна Гіль, калі ёй паднеслі падарунак, не стрымала слёз і ўспомніла, як нялёгка ёй даводзілася працаваць на ферме, калі ўсе работы выконваліся без дапамогі тэхнікі. Больш за дваццаць гадоў яна адпрацавала даяркай, штодзень уручную даіла па дванаццаць кароў. Цяпер прасцей, бо многія працэсы механізаваны.

Але ж ніхто не выключае чалавечы фактар. Працавітасць і адказнасць работніка –  заўсёды цаніліся і будуць цаніцца.

"СВЕТЛЫ  ШЛЯХ"

Читайте также: