Главная » Новости » Лента новостей

По темпам сева аграрии Кореличчины занимают вторую строчку в Гродненской области

349

Восенню, калі кожны дзень на вагу золата, а каляндар няўмольна набліжае надыход зімы, перад аграрыямі Карэліччыны стаіць важная задача – правесці палявыя работы ў неабходныя агратэхналагічныя тэрміны.

Дажджлівае надвор’е ўнесла некаторыя карэктывы ў ход пасяўной кампаніі на Карэліччыне. Тым не менш, яна падыходзіць да свайго завяршэння. На раніцу 4 кастрычніка ў раёне пасеяна 11825 га, альбо 96% ад запланаваных плошчаў пад азімыя зерневыя культуры. З абласной зводкі сельскагаспадарчых работ вынікае, што па тэмпах сяўбы Карэліцкі раён саступае толькі Гродзенскаму і займае другую пазіцыю ў вобласці.

У раёне працягваецца ўборка салодкага ўраджаю 2019 года. На ўчарашнюю раніцу карэліцкімі аграрыямі ўбрана 36% засеяных цукровымі буракамі плошчаў, а гэта 1248 гектараў з запланаваных 3550. Усяго накапана 67206 тон салодкіх караняплодаў, з якіх 55976 тон сыравіны вывезена на перапрацоўку на Гарадзейскі цукровы камбінат. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 523 ц/га. Найбольшую вагу цукровых буракоў з гектара атрымалі СВК “Маяк-Заполле” (630 ц/га), КСУП “Лукі-Агра” (610 ц/га) і СВК “Свіцязянка-2003” (565 ц/га).

На дадзеным этапе па выніках уборачнай кампаніі цукровых буракоў Карэліцкі раён таксама ў лідарах. Па ўраджайнасці салодкіх караняплодаў раён знаходзіцца на другой пазіцыі на Гродзеншчыне. Другія ў вобласці карэліцкія аграрыі і па валавым зборы цукровага ўраджаю.

Не зніжаюць працаўнікі раёна тэмпаў уборкі кукурузы. На раніцу 4 кастрычніка гаспадаркамі Карэліччыны здробнена на сілас 3493 га царыцы палёў, што складае 67% ад запланаваных 5231 га. Валавы збор кукурузнай масы складае 127368 тон пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 365 ц/га. Лідарамі Карэліччыны па ўраджайнасці з’яўляюцца КСУП “Племзавод Карэлічы” (511 ц/га), КСУП “Лукі-Агра” (452 ц/га) і СВК “Маяк-Заполле” (440 ц/га).

Чатыры сельгаспрадпрыемствы раёна, а менавіта СВК “Маяк-Заполле”, КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, СВК “Свіцязянка-2003” і СВК “Жухавічы”, прыступілі да абмалоту кукурузы на зерне. З неабходных 880 га убрана 65 га, ці 7%. На першым этапе ўборкі царыцы палёў на зерне ўраджайнасць складае 113 ц/га.

polymia.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 74-51-29

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной