Главная » Новости » Лента новостей

Першыя тысячнікі на Дзятлаўшчыне

715

 Паспяхова ідзе ўборка збожжавых на палях Дзятлаўскага раёна.

 

На працягу некалькіх гадоў у час жніва камбайнавы экіпаж  ААТ “Граніт-Агра” першым у раёне намалочвае тысячу тон збожжа. Не стала выключэннем і сёлетняе жніво. Ужо 25 ліпеня Уладзімір і Андрэй Гукішы перакрылі запаветны рубеж. На камбайне “Lexion-580” яны намалацілі 1031 тону ўраджаю 2019 года.

Павіншаваць самы паспяховы ў дэбюце жніва-2019 экіпаж раёна прыехалі старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня  Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых.

Яны ўручылі віноўнікам урачыстасці дыпломы, грашовыя прэміі, кветкі.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў жніва, Аляксандр Дубовік адзначыў, што ў ліку камбайнераў ААТ “Граніт-Агра” і іншых гаспадарак раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы, многім з якіх па сілах дасягнуць намалоту ў тысячу і больш тон. Ён пажадаў хлебаробам далейшых працоўных поспехаў, для чаго неабходны самаадданасць  і вялікае цярпенне ў напружанай рабоце.

Фальклорны гурт Данілавіцкага дома культуры “Суседачкі” ўшанаваў камбайнераў песняй.

Пасля ўрачыстасці перадавікі ў добрым настроі накіраваліся да камбайна. Іх бліжэйшая задача – дасягнуць двухтысячнага рубяжа.

diatlovonews.by

Читайте также: