Главная » Новости » Лента новостей

Першым сярод вадзіцеляў тысячу тон збожжа перавёз Іван Печкур

105

Пераможцамі працоўнага прафсаюзнага спаборніцтва сярод камбайнераў і зернесушыльшчыкаў сталі хлебаробы КСУП “Гудагай”. Сёння, 28 ліпеня, вызначыўся пераможца сярод вадзіцеляў, якія працуюць на аўтамабілях з грузападымальнасцю звыш 5 тон, – ім стаў яшчэ адзін працаўнік гэтай гаспадаркі Іван Печкур.

Хоць у КСУП “Гудагай” мужчына працуе толькі другі год, яго стаж работы ў сельскай гаспадарцы перавысіў 25 гадоў. Да слова, гэта не першая перамога Івана Печкура ў працоўным спаборніцтве: па выніках корманарыхтоўкі ён стаў лепшым вадзіцелем у раёне – МАЗам перавёз 1 421 тону травы.

–Дзякуй вам за вашу нялёгкую працу, – віншуючы з пераможным вынікам вадзіцеля-тысячніка ў раёне, адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла. – Збожжа сёлета ўрадзіла, і з ўпэўненасцю можна казаць, што гэта не апошняя перавезеная вамі тона зерня.

Першы вадзіцель-тысячнік прымаў віншаванні, грашовыя прэміі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай”.

По материалу Островецкой газеты

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной