Главная » Новости » Лента новостей

От ноутбука до мотоцикла. На что тратят заработанные деньги студотрядовцы Кореличчины?

651

Нельга не пагадзіцца з тым, штостудатрадыбылі і ёсць выдатнай школай жыцця для падрастаючага пакалення. Менавіта тут вучацца працаваць не па адным, а ў камандзе, падстаўляючы плячо сваім таварышам. А яшчэ студатрад – гэта спроба першага заробку, які не толькі дае магчымасць распараджацца грашыма самому, але і фарміруе ў моладзі адказнасць за кожны зароблены рубель.

Дзявятага ліпеня свой першы працоўны дзень у студатрадзе на базе КСУП “Лукі-Агра” пачалі сем юнакоў і дзяўчат. Спачатку іх чакае праца ў полі, а потым – на мясцовай зернесушылцы. Так, на працягу месяца маладыя людзі будуць зарабляць уласныя грошы, працуючы чатыры гадзіны ў дзень з 09-00 да 13-00. Як паведамілі ў адміністрацыі КСУП “Лукі-Агра”, прыкладная зарплата кожнага з маладых працаўнікоў складзе каля чатырохсот рублёў.

– На сённяшні дзень у Карэліцкім раёне працуюць два студэнцкіх атрады, а з дня на дзень іх стане пяць, – адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан. – Асноўнае, што дае праца летам, гэтаўсё ж такі заробак: што ні гавары, а для сучаснага пакалення гэта служыць найбольшай матывацыяй. Але як паказвае практыка, часта падлеткі ідуць у студатрады з-за вялікай колькасці вольнага часу, які кожнаму з іх хочацца правесці весела і прадуктыўна.

Уладзіслаў КАВАЛЬЧУК,
студэнт Беларускага нацыянальна-тэхнічнага ўніверсітэта:

– Студатрад для мяне ўжо звыклая рэч: тут я працую чацвёрты год запар. Сёлета, напрыклад, мы займаемся праполкай цукровых буракоў, а летась у асноўным працавалі на зернесушыльным комплексе. Тады частку ўласнага заробку я патраціў на канцэрт знакамітага беларускага спевака Макса Каржа, а астатнія пайшлі на дробныя выдаткі. Гэтым разам планую не толькі адпачыць з карысцю, але і аднавіць свой гардэроб. Увогуле, тое, што ў моладзі існуе такая магчымасць, выдатна. З аднаго боку, ты не ляжыш усё лета на канапе, а з другога, можаш набыць тое, аб чым так доўга марыў.

Кацярына НОРАНБЕРГ,
студэнтка Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа:

– Паколькі зараз у мяне канікулы, я падумала: чаму б і не папрацаваць? Улічваючы тое, што летась я таксама была членам студатрада на базе КСУП “Лукі- Агра”, пытанне амаль не стаяла. Па-першае, гэта час, праведзены не каля камп’ютара, а на свежым паветры, што станоўча адлюстроўваецца на здароўі. Па-другое, у студатрадзе весела: заўжды можна пасмяяцца і знайсці новых сяброў. Ну і па-трэцяе, гэта цудоўная магчымасць дадатковага заробку. Напрыклад, у мінулым годзе значны ўнёсак у доўгачаканы матацыкл зрабіла менавіта праца ў студатрадзе. Сёлета ж я планую набыць уласны аўтамабіль.

Аляксандр ШАВЕЙКА,
выпускнік ДУА “Лукская сярэдняя школа”:

– Лета ў працоўным рытме праходзіць для мяне не ўпершыню. У мінулым годзе я таксама запісаўся ў студатрад і не пашкадаваў. Тады мы з хлопцамі і дзяўчатамі працавалі на зернесушылцы і фарбавалі платы, а зараз, як бачыце, полем цукровыя буракі. Вядома, галоўным матыватарам для мяне служыць заробак, які я магу цалкам выдаткаваць на свае патрэбы. Напрыклад, летась такім чынам я змог зарабіць на новы мабільны тэлефон, а сёлетняя зарплата стане значным унёскам у набыццё ноўтбука. Ці планую працаваць надалей? Вядома! Калі не будзе праблем з вучобай, праз год таксама прыеду дадому і запішуся ў студатрад.

Між іншым
Падчас сустрэчы з моладдзю старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьміКарэліцкага РАУС Іван Ганікевіч правёўразмову, накіраваную на прафілактычныя меры па выяўленні і знішчэнні наркатычных раслін – канопляў і маку, таму цяпер юнакі і дзяўчаты дакладна ведаюць, што падчас працы іх неабходна не толькі вырываць, але і паведамляць праваахоўцам.

polymia.by

Читайте также: