Главная » Новости » Лента новостей

Оператор машинного доения МТК «Райца» Галина Гуцева стала счастливой обладательницей профсоюзной путевки в санаторий «Нарочь»

846

Звычайны працоўны дзень прынёс аператару машыннага даення МТК “Райца” СВК “Свіцязянка-2003” Галіне Гуцавай прыемны сюрпрыз у выглядзе шчырых слоў удзячнасці за добрасумленную працу ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзіі Шэўка і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай. Галоўным жа падарункам стала прафсаюзная пуцёўка ў санаторый “Нарач”.

Галіна Гуцава ўзнагароджана каштоўным падарункам зусім невыпадкова. Яна з’яўляецца адным з перадавікоў сельскагаспадарчай галіны Гродзеншчыны. Праца ў жанчыны не з лёгкіх. За змену абслугоўвае каля 127 кароў. За мінулы месяц аператар машыннага даення надаіла 79632 кг малака.

У санаторыі ніколі не была, але заўсёды аб гэтым марыла, – падзялілася шчаслівая ўладальніца пуцёўкі. – Планую ў маі ўзяць водпуск і якасна адпачыць дзякуючы падарунку ад прафсаюзаў.

Узнагароджанне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу краіны прымеркавана да знакавай даты – 100-годдзя ўтварэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

 

 

Па матэрыялах раённай газеты

Читайте также: