Главная » Новости » Лента новостей

Новыя пераможцы жніўнага спаборніцтва  

560

 

На Астравеччыне ўборачная кампанія набірае абароты –25 ліпеня, вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва сярод аператараў зернесушыльных установак, а таксама стаў вядомы апошні прызёр жніўнага спаборніцтва сярод вадзіцеляў.

 

Першымі ў раёне 2 000 тон збожжа давялі да патрэбнай кандыцыі гервяцкія аператары – Франц Тотчык, Юрый Баравік і Анатоль Сасноўскі.

 

Калегам крыху саступілі таксама аператары КСУП “Гервяты” – Юрый Леншын, Віталь Бясецкі і Аляксандр Сасноўскі, якія летась, да слова, сталі пераможцамі жніўнага спаборніцтва ў сваёй катэгорыі.

 

Трэцюю пазіцыю занялі аператары зернесушыльнай устаноўкі КСУП “Гудагай”: Віталь Андрушкевіч, Яўген Раткевіч і Вадзім Адамковіч.

ostrovets.by

Читайте также: