Главная » Новости » Лента новостей

Акцыя “Наш жывёлавод” прайшла ў КСУП “Гервяты”

759

На Астравеччыне працягваецца прафсюзная акцыя “Наш жывёлавод”. На гэты раз Падзячныя пісьмы і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі працаўнікі КСУП “Гервяты”.

На фермы і комплексы старшыні прафсаюза аграрнікаў Юрый Адула і прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Інэса Пятровіч выправіліся з раніцы.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула:

– Нагадаю, мэта акцыі – не толькі ўшанаваць лепшых жывёлаводаў, але і сустрэцца з калектывамі. У КСУП “Гервяты” мы наведалі большасць малочна-таварных ферм і ўсе комплексы.

На МТФ “Чэхі” дзве даяркі Алена Янэцкая і Галіна Урбановіч дояць 111 кароў.

Амаль 15 гадоў на ферме “Малюта” доіць кароў Алена Янковіч, яе партрэт пазалетась быў занесены на раённую Дошку гонару. У дзяцінстве жанчына хацела стаць настаўніцай, але жыццё прывяло ў сельскую гаспадарку. Цяпер у групе даяркі 69 кароў і 6 цялятак, для якіх Алена Зянонаўна як другая мама.

На малочна-таварным комплексе “Рымдзюны” пазменна працуюць чатыры аператары машыннага даення: Ганна Праўлуцкая, Алена Дзямідчык, Ларыса Гілевіч і Людміла Грыбкова. У адрозненне ад фермаў, дзе кароў дояць два разы на дзень, на комплексе ў Рымдзюнах практыкуецца трохразовая дойка: раніцай і вечарам дояць восем груп, днём – пяць. За мінулы год з каровы тут надаілі 7 253 кілаграмы малака, што на 126 кілаграмаў больш за пазалеташні год. На перапрацоўчыя прадпрыемствы паступае 75% рымдзюнскага малака гатункам “экстра”.

На МТК “Дайлідкі” Падзячныя пісьмы і падарункі атрымалі Тарэса Весялова і Галіна Каляда.

На комплексе па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ў Гервятах працуюць больша за 50 чалавек. Лепшымі былі прызнаны аператар па дарошчванні жывёлы Вера Кацяш і аператар па адкорме Валянціна Гульбіновіч.

Трыццаць гадоў назад Вера Кацяш з мужам пераехалі з Украіны ў Беларусь, столькі ж гадоў жанчына працуе ў гаспадарцы. Цяпер ў групе цялятніцы – 180 цялятак узростам ад 1 да 6 месяцаў.

Валянціна Гульбіновіч разам з мужам на комплексе даглядаюць каля 400 быкоў. У жывёлагадоўлі жанчына працуе 26 гадоў. Пачынала даяркай на малочна-таварнай ферме “Сакалойці”, а потым, калі купілі дом у Міцюнах, перайшла на комплекс па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы. По материалам районной газеты

Читайте также: